Перайсці да зместу

Алег Васілевіч Ляшук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Васілевіч Ляшук
Дата нараджэння 22 ліпеня 1949(1949-07-22) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Брэст
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Алег Васілевіч Ляшук (нар. 22 ліпеня 1949, Брэст) — беларускі архітэктар.

Скончыў БПІ ў 1971 годзе. Працаваў у Брэсцкім будаўнічым тэхнікуме, з 1971 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект». Да 2014 года працаваў галоўным архітэктарам Брэста[1].

Асноўныя працы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурна-аздараўленчага камбіната (1982, у сааўтарстве), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аблвыканкама (1991), аэравакзала (1986, у сааўтарстве), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у сааўтарстве) і іншыя.

Дзяржаўная прэмія БССР (1988).

Зноскі